Мова душа народа сачыненне: Мова — душа народа | ГУК «Полоцкая РЦБС» – Attention Required! | Cloudflare

Мова — душа нашага народа

21 лютага адзначаўся Міжнародны дзень роднай мовы. У гэты дзень карэспандэнт “ГС” запытаўся ў слонімцаў, а што значыць для іх родная мова.

Іван Шэга,
доктар-траўматолаг Слонімскай бальніцы:
—Для мяне родная мова — гэта ўсё. Гэта і родная вёска, дзе я нарадзіўся, гэта і першы буквар, па якім я вучыўся чытаць, гэта і мае першыя словы, і калыханка маці. Родная мова для мяне — гэта пачатак, па латыні — arche.
Леанід Богдан,
слонімскі скульптар:

—Некалі вядомы беларускі музычны дзеяч Рыгор Шырма сказаў: “Песня — душа народа”. Я хацеў бы трошкі перафразаваць Рыгора Шырму і дадаць, што менавіта мова — душа народа. А для мяне яна не толькі душа, але і духоўная крыніца, крыніца натхнення. Я гэтым натхненнем жыву.
Інак Мікалай (Алег Бембель)
з Жыровічаў:

—На ваша пытанне адкажу вершаванымі радкамі:
Там скарб бясцэнны я захоўваю…
Жывым мігценнем зорных вейк.

Нібыта Вечнасць зачароўвае
І выратоўвае навек…
Генрых Засімовіч,
фермер з вёскі Сялявічы:

—Для мяне родная мова — гэта сэнс жыцця, гэта радзіма, праца, сям’я, землякі. У жыцці стараюся заўсёды размаўляць на роднай мове. А як жа інакш?..
Уладзімір Навумік,
артыст Слонімскага драмтэатра:

—У мяне часта пытаюцца беларусы, чаму я размаўляю па-беларуску. Я ім раней адказваў: я — беларус, таму заўсёды размаўляю на роднай мове. Цяпер, калі мне задаюць такое пытанне, я ім ужо адказваю, што я — кітаец і хачу вывучыць беларускую мову. Уяўляеце: француз у француза пытаецца: чаму ты размаўляеш па-французску?.. А па-беларуску я размаўляю таму, што я жыву ў Беларусі, маці мая па-беларуску размаўляе, дзяды-прадзеды размаўлялі. Бо мова наша — родная нам, блізкая нам, дарагая нам, як Радзіма, Маці, Каханне, як Жыццё.
Мікалай Ракевіч,
настаўнік-пенсіянер:

—Родная мова для мяне — гэта жыццё. Няма мовы — няма жыцця, няма народа, а толькі насельніцтва, якім можна лёгка маніпуліраваць. У нашай краіне родную мову зневажаюць, чаго няма ні ў якой іншай краіне. На жаль, мы сёння будуем не нацыянальную краіну, а краіну чыноўнікаў, якія мовы не ведаюць.
Антон Трафімовіч,
слонімец, журналіст газеты “Аргументы и факты”:

—Для мяне родная мова — гэта звычайны сродак камунікацыі, якім я штодня карыстаюся. На шчасце, вакол мяне шмат людзей, з якімі я размаўляю па-беларуску. Мне ўжо надакучылі размовы пра тое, што беларуская мова  — гэта наш скарб, што яе трэба шанаваць. Мову, я ўпэўнены, шанаваць не трэба. Шануюць тое, што ўжо сышло ў нябыт. Наша ж мова жыве. І самае вялікае, што можам зрабіць для яе, — гэта проста размаўляць на роднай мове.
Васіль Ракуць,
настаўнік Новадзявяткавіцкай сярэдняй школы:

—Родная мова — гэта Радзіма. Бо, як мы ведаем, важнейшай прыкметай дзяржавы з’яўляецца яе роднай мова. Усе свае падручнікі і даведнікі па гісторыі Беларусі я напісаў па-беларуску. Крыўдна толькі, што ў рускамоўных школах Беларусі гісторыю нашай дзяржавы сталі выкладаць па-руску. Лічу, што так рабіць нельга.
Уладзімір Літвін,
кіраўнік слонімскай суполкі Таварыства беларускай мовы:

—Нашы далёкія продкі былі літвінамі — гэта значыць беларусамі. Таму само маё прозвішча абавязвае мяне шанаваць родную мову, думаць на ёй і размаўляць. Без мовы я — нішто. І дзяцей сваіх вучу мове, каб яны заўсёды памяталі, што мова ў нас адна — беларуская.

Наш канал в Telegram

Читайте также

Матчына мова, родная мова. 21.by

Источник материала: Серп і Молат (Лоев)

Дзень беларускага пісьмен-ства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня.

Канцэпцыя гэтага свята прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.

У гэты дзень мы заўсёды аддаём даніну павагі ўсім тым, хто стаяў ля вытокаў беларускага мовазнаўства.

“Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына…”. І неад’емная частка яе — родная мова. Яна не проста сродак зносін, з дапамогай якога людзі наладжваюць сувязі, абменьваюцца інфармацыяй, яна — своеасаблівае люстэрка жыцця i працы народа, яго грамадскага i культурнага развіцця.

У кожным куточку Зямлі, дзе б’ецца беларускае сэрца, жыве беларуская мова. Жыве па-рознаму: у штодзённай гамонцы, у песнях і казках, у школьных падручніках і цудоўных творах літаратуры, нарэшце, проста жыве ў генах людзей, каб потым прагучаць з вуснаў іх дзяцей або ўнукаў. Менавіта праз родную мову, праз слова адраджаецца душа чалавека, душа народа, душа нацыі…

Цярністы шлях прайшла беларуская літаратура, перш чым дасягнула вяршынь свайго развіцця. Сёння мы з хваляваннем і гонарам вымаўляем імёны Ефрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Кірылы Тураўскага, Міколы Гусоўскага і іншых. Гэта яны пасеялі першыя зярняткі, з якіх пачала зараджацца беларуская мова і літаратура.

Матчына мова, родная мова. Менавіта так, шаноўна і ласкава, мы называем гэты бясцэнны духоўны набытак. Пра прыгажосць і багацце роднага слова, пра яго вялікае значэнне ў жыцці чалавека выказваліся такія вядомыя гістарычныя і культурныя дзеячы Беларусі, як Францішак Багушэвіч, Алаіза Пашкевіч і інш. Вялікі ўклад ва ўсталяванне і развіццё беларускай літаратурнай мовы, ва ўзвышэнне яе грамадскай і эстэтычнай годнасці ўнеслі Янка Купала і Якуб Колас, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і Максім Багдановіч, Васіль Быкаў і Ўладзімір Караткевіч і многія іншыя пісьменнікі Беларусі.

Моўная культура беларускага народа надзвычай багатая i самабытная. Яна ўвасоблена ў поўных чароўнага хараства песнях, у афарбаваных міфічнасцю легендах, паданнях, мудрых прыказках, у адмысловых загадках і магічна-таямнічых замовах i г.д. Гэтыя моўныя скарбы раскрываюць нам гісторыю народа, сведчаць пра яго сацыяльны інтэлект, далучаюць нас да маральных, эстэтычных каштоўнасцей, створаных народам за стагоддзі, дапамагаюць зразумець яго філасофію, мастацкія вобразы.

Любоў і павагу да мовы продкаў трэба выхоўваць з маленства. Сваёй унутранай культурай бацькі павінны паказваць прыклад сваім дзецям. Кожны маленькі беларус павінен ведаць роднае слова, плённа вывучаць яго. У многім пачатак гэтаму даюць, канешне ж, настаўнікі. На ўроках роднай мовы і літаратуры дзеці адкрываюць цудоўны свет беларускай пісьменнасці, яе адметнасць. Настаўнікі вучаць паважаць мову, любіць яе, шанаваць кнігу і друкаванае слова. Нягледзячы на актыўнае развіццё сучасных электронных носьбітаў інфармацыі, кніга, усё ж такі, не страчвае сваёй актуальнасці, дастойна вытрымлівае канкурэнцыю.

Мова — гэта тое, без чаго не можа жыць ніводны чалавек. Ёсць людзі, якія вельмі любяць, шануюць сваю родную мову, выступаюць у яе абарону. Любяць за тое, што яна прыгожая і мілагучная. За тое, што яна самая найлепшая за ўсе мовы ў свеце… І з гэтым нельга не пагадзіцца.

Мы павінны берагчы нашу мову — нашу спадчыну.

Марыя БУХАВЕЦ, “ЛК”.

 

 

Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:

На вашем ресурсе это будет выглядеть так

Дзень беларускага пісьменства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня.

 

Якая цудоўная родная мова!. Новые сочинения по русской литературе

Мова… Наша родная мова… Колькі мілагучнасці, таемнасці ў гэтым слове. Залатыя лісцікі на дрэвах, кожная птушка, кожная кветка і, канешне, чалавек — усе маюць сваю мову. «Самы найвялікшы і бясспрэчны закон жыцця — гэта людская мова, праз якую чалавек стаў вышэй за ўсіх істот пад сонцам», — пісаў знакаміты Янка Купала. Сапраўды, чалавечую мову нельга параўнаць з мовай птушак, жывёл, раслін. Яна з’яўляецца больш прыгожай, мілагучнай, дзякуючы ей людзі размаўляюць, вучацца, дасягаюць сваей мэты, але нашу родную мову трэба аберагаць, трэба не саромецца яе. Памятаеце, як у далёкія часы пакутавалі людзі, якім трэба было адрачыся ад роднай мовы, ад радзімы. Цяпер мы павінны адстойваць свае нацыянальныя інтарэсы.

У сваім вершы Ніл Гілевіч добра паказаў, як квітнее мова і як яна знікае. У творы аўтар параўноўвае залатую дуброву з нашай мовай. Канешне, можна сказаць, што мова наша залатая, бо яна багата прыгожымі словамі, выразамі, у кожнае слова чалавек укладваў душу, але нельга параўнаць мову з дубровай. Прыйдзе халодная пара — і дрэвыскінуць трапяткія лісточкі, ахутаюцца сном, а наша родная мова павінна жыць, узбагачацца, не загінуць. Мы ж будзем дапамагаць ей. Дуброве нельга дапамагчы, але мове можна. Трэба толькі шанаваць, аберагаць, змагацца за яе. «Наша мова — гэта народны скарб. Яго нельга не шанаваць, як нельга не шанаваць родны народ», — з хваляваннем гаварыў Іван Мележ.

Як усё ж такі трэба аберагаць родную мову? Якая яна, наша мова? Чаму мы яе шануем? Адказы на гэтыя пытанні кожны знойдзе ў сваім сэрцы, у душы. На гэтыя пытанні людзі імкнуліся адказаць на працягу; шматлікіх стагоддзяў, у розныя часы. Жыццё людзей, якія вымушаны былі пакінуць радзіму, было цяжкім, невыносным. Яны не маглі размаўляць на роднай мове, не маглі прытуліцца да роднай зямлі, а гэта самая страшэнная кара. Але вернемся да нашых спрадвечных пытанняў. Адзін вельмі знакаміты чалавек гаварыў: «Мова ласкавая і мілагучная, як песня». Таму мы павінны «спяваць», гаварыць на сваей мове, вучыць іншых размаўляць на ей. «Чалавек — гэта цэлы свет», — сказаў Кузьма Чорны. Значыць, чалавек можа ўсё: можа ўзбагаціць нашу мову, можа аберагаць яе, змагацца за яе, каб не страціць зусім. «Хто забыў сваіх продкаў — сябе згубіў, а хто забыў сваю мову — усё згубіў».

Мова — гэта тое, без чаго не можа жыць ніводны чалавек. У мяне ёсць сябар, які вельмі любіць, шануе сваю мову, выступав ў яе абарону. Ён сказаў: «Люблю сваю мову за тое, што яна прыгожая і мілагучная, што яна дае людзям тое, без чаго нельга жыць. Люблю сваю мову за тое, што яна самая найлепшая за ўсе мовы ў свеце. За яе я пайду змагацца, пайду абараняць маю мову. Мова і я — гэта адзінае цэлае». Так павінен думаць кожны з нас аб сваей роднай мове. Любоў да яе павінна праяўляцца ў кожным нашым слове, у кожным гуку.

Шмат у свеце цудоўных моў. Французская, польская, нямецкая… Адны з іх вабяць сваей прыгажосцю і непаўторнасцю, другія — мілагучнасцю. Але ў кожнага чалавека ёсць толькі адна мова, якая завецца роднай. Менавіта на гэтай мове ён размаўляе са знаёмымі, сябрамі. I вельмі дрэнна, калі чалавек пачынае забывацца на сваю мову, не шануе яе.

Розныя часы перажыла наша беларуская мова. I часы Вялікага княства Літоўскага, калі яна мела статус дзяржаўнай, і Рэч Паспалітую, дзе наша родная мова была забаронена. Потым Расійская імперыя, у якой беларускую мову аб’явілі дыялектам рускай. Тэта, наогул, смешна, бо наша мова, хоць яна і з’яўляецца сястрой рускай мовы, развівалася самастойна. I вось мы дажылі да таго часу, што Беларусь стала незалежнай, але наша роднае слова зноў не ў пашане. I чаму? Бо яно «мужыцкае»? Як не сорамна тым, хто так гаворыць, глядзець у вочы сваім суайчыннікам?

Цяжкасці, якія сустракаюцца на шляху беларускай мовы, не абышоў сваей увагай і Ніл Гілевіч у вершы « Замірае…».

Гэты твор умоўна можна падзяліць на дзве часткі. У першай аўтар гаворыць:

… На пачатку нядоўгага лета —

Што рабілася тут,

Што за дзіўнае свята было!

А другая частка напоўнена сумам і жалем:

Дзе ж падзелася ўсё,

Што заместа вячыстага слова —

Толькі шорхат сухі над нагамі,

Як скарга-дакор?..

У сваім вершы Н. Гілевіч успамінае светлыя моманты мінуўшчыны, калі «… усё гаманіла, спявала, гукала, гуло!..» на беларускай мове. А гэта амаль рытарычнае пытанне, — чаму «… не звініць і не льецца раздольна-вячыстая мова», — быццам нажом па сэрцы. Становіцца вельмі прыкра і сорамна за сваіх братоў-беларусаў. Нельга, нельга забывацца на сваю мову, бо яна ёсць крыніца чалавечага жыцця. Без мовы і народ — не народ, і краіна — не краіна.

Каб болын уздзейнічаць на чытача, аўтар ужывае эпітэты («задумлівы убор», «раздольна-вячыстая мова»).

Сустракаюцца клічныя і пытальныя сказы («Колькі радасці чулася ў кожным разбуджаным гуку!», «Дзе ж падзелася ўсё, Што заместа вячыстага слова — Толькі шорхат сухі пад нагамі, Як скарга-дакор?»). Яны ўзмацняюць эмацыянальнасць твора, паказваюць унутраны стан аўтара. Каб падкрэсліць, вылучыць якую-небудзь думку, паэт выкарыстоўвае інверсію («дзе ж падзелася ўсё…», «…колькі радасці чулася…»). На філасофскі характар верша ўказваюць шматлікія паўторы: «Замірае, сціхае мая залатая дуброва, асыпае, скідае на дол свой задумлівы убор».

Мова… Яе, як і Радзіму, патрэбна любіць і паважаць, берагчы і ахоўваць. Яшчэ выдатны пясняр беларускай зямлі Ф. Багушэвіч заклікаў: «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі!» Яно і сапраўды так…

Хтосьці з беларускіх пісьменнікаў сказаў: «Тут зямля такая, яна сама пяе!» З гэтым нельга не пагадзіцца. На маю думку, паэт — гэта той, хто чуе спеў зямлі роднай у сэрцы сваім, хто нясе яго нам як яркі, незгасальны агеньчык, які свеціць з цемры цраз стагоддзі, асвятляе нам шлях у будучыню, дае сілы, каб жыць. Такім паэтам быў Янка Купала. Ён пісаў пра тое, што гаварыла яму родная зямля, што не давала спакою ягонай душы, чым ён жыў, дыхаў. Паэт даўно пайшоў ад нас, але ён жыве ў вершах, у нашых думках. Нам застаўся «Купалаў запавет» — так, дарэчы, называецца верш Сяргея Грахоўскага, пра які я і хачу паразважаць.

Эпіграфам да свайго твора С. Грахоўскі ўзяў урывак з верша Купалы «Ворагам Беларушчыны». Гэта, як мне здаецца, нездарма. Чаму С. Грахоўскаму блізкі менавіта Купала? Я думаю, таму, што іх лесы ў нечым супадаюць: абодва яны пакутавалі з-за сваей любові да Радзімы, да беларускай мовы. Купала, не вытрымаўшы цяжару абвінавачванняў, нават спрабаваў скончыць жыццё самагубствам, С. Грахоўскі прайшоў усе кругі пекла Гулага. Жыць дапамагала ім роднае слова. С. Грахоўскі пісаў: «Мне рукі азяблыя полымя грэла, а роднае слова сагрэла душу». I гэта цяпло я адчула ў ягоньім вершы. Пра што ж ён?

С. Грахоўскі паэтызуе шлях Купалы на гэтай зямлі: як ён нарадзіўся, як «пайшоў… з жалейкаю ў свет», як «спазнаў ён і знявагу, і нягоду», але не скарыўся і «ў епадчыну народу ўсё, што ў сэрцы спела, перадаў». Вельмі вобразна апісвае паэт першыя дні жыцця Купалы, ужывае метафару («душою прыпадаю да зямлі»), каб паказаць сваю найвялікшую павагу да песняра. Усё спявала тады: і салаўі, і капяжы, якія «ігралі на цымбалах». Тут таксама выкарыстана метафара. Калыску немаўляці «гайдалі і буслы, і жураўлі». У дадзеным выпадку ўвасабленне служыць для таго, каб паказаць еднасць будучага паэта з прыродай. У вершы г’учаць і сацыяльныя матывы, хоць аўтар і не піша пра гэта прама, але ён ужывае сацыяльны эпітэт «ад зморы ледзь жывы» голас. Толькі некалькі слоў — і я адразу ўяўляю, якім цяжкім, беспрасветным было тагачаснае жыццё. А далей чытаю пра тое, што гэты голас расказваў «казку пра курган сівы». Аўтар лічыць купалаўскую паэму «Курган» як бы ўспамінам пра казкі маленства. А як вобразна апісваецца ў вершы нараджэнне паэта:

Шляхамі заняволенай радзімы

Пайшоў Прарок з жалейкаю ў свет.

Трапнае выкарыстанне метафары дае нам магчымасць адчуць, якім нялёгкім быў гэты шлях. Прарок ішоў у свет з «Жалейкай» — так называецца зборнік вершаў Янкі Купалы. Чытаць спакойна гэты верш нельга: адразу ўзнікаюць думкі, уражанні, перад вачыма паўстае велічная постаць песняра, які ўсё, іпто. меў, аддаў «пакутніку-народу». Тут таксама аўтар ужывае сацыяльны эпітэт, выражаны прыдаткам «пакутнік». Народ пакутуе, паэт гэта бачыць, але ўсё ж такі ў заключэнні выказвае надзею на лепшую будучыню. Дарэчы, тут зноў можна правесці паралель з вершам «Ворагам Беларушчыны «, дзе ёсць такія радкі:

I будзе ўнукаў панаванне

Там, дзе сягоння плача дзед!

С. Грахоўскі выкарыстоўвае эпітэт «няскораныя», каб паказаць, што, нягледзячы на ўсе цяжкасці і перашкоды, сапраўдныя беларусы не скарыліся. Яны зробяць усё, каб Беларусь — як пісаў Купала — усё ж такі заняла «свой пачэсны пасад між народамі».

I на заканчэнне хачу трошкі дадаць пра свае асабістыя уражанні. Некаторыя вершы праходзяць міма сэрца, не кранаюць душу, таму што праблемы, якія Яны ўзнімаюць, не так хвалююць мяне. А з гэтым вершам усё інакш. Ён блізкі і зразумелы мне, таму што ў ім ідзе гаворка пра тое, што хвалявала, хвалюе і будзе хваляваць мяне заўсёды: Паэзія, Радзіма, Родная мова. Жыве Беларусь!

Больше сочинений по этой теме
Больше рефератов этого автора

Матчына мова — родная мова — Лоевский край

Дзень беларускага пісьмен-ства праводзіцца штогод у першую нядзелю верасня.

Канцэпцыя гэтага свята прадугледжвае паказ адзінства беларускага друкаванага слова з гісторыяй і культурай беларускага народа, адлюстраванне гістарычнага шляху пісьменства і друку ў Беларусі.

У гэты дзень мы заўсёды аддаём даніну павагі ўсім тым, хто стаяў ля вытокаў беларускага мовазнаўства.

“Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына…”. І неад’емная частка яе — родная мова. Яна не проста сродак зносін, з дапамогай якога людзі наладжваюць сувязі, абменьваюцца інфармацыяй, яна — своеасаблівае люстэрка жыцця i працы народа, яго грамадскага i культурнага развіцця.

У кожным куточку Зямлі, дзе б’ецца беларускае сэрца, жыве беларуская мова. Жыве па-рознаму: у штодзённай гамонцы, у песнях і казках, у школьных падручніках і цудоўных творах літаратуры, нарэшце, проста жыве ў генах людзей, каб потым прагучаць з вуснаў іх дзяцей або ўнукаў. Менавіта праз родную мову, праз слова адраджаецца душа чалавека, душа народа, душа нацыі…

Цярністы шлях прайшла беларуская літаратура, перш чым дасягнула вяршынь свайго развіцця. Сёння мы з хваляваннем і гонарам вымаўляем імёны Ефрасінні Полацкай, Францыска Скарыны, Кірылы Тураўскага, Міколы Гусоўскага і іншых. Гэта яны пасеялі першыя зярняткі, з якіх пачала зараджацца беларуская мова і літаратура.

Матчына мова, родная мова. Менавіта так, шаноўна і ласкава, мы называем гэты бясцэнны духоўны набытак. Пра прыгажосць і багацце роднага слова, пра яго вялікае значэнне ў жыцці чалавека выказваліся такія вядомыя гістарычныя і культурныя дзеячы Беларусі, як Францішак Багушэвіч, Алаіза Пашкевіч і інш. Вялікі ўклад ва ўсталяванне і развіццё беларускай літаратурнай мовы, ва ўзвышэнне яе грамадскай і эстэтычнай годнасці ўнеслі Янка Купала і Якуб Колас, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч і Максім Багдановіч, Васіль Быкаў і Ўладзімір Караткевіч і многія іншыя пісьменнікі Беларусі.

Моўная культура беларускага народа надзвычай багатая i самабытная. Яна ўвасоблена ў поўных чароўнага хараства песнях, у афарбаваных міфічнасцю легендах, паданнях, мудрых прыказках, у адмысловых загадках і магічна-таямнічых замовах i г.д. Гэтыя моўныя скарбы раскрываюць нам гісторыю народа, сведчаць пра яго сацыяльны інтэлект, далучаюць нас да маральных, эстэтычных каштоўнасцей, створаных народам за стагоддзі, дапамагаюць зразумець яго філасофію, мастацкія вобразы.

Любоў і павагу да мовы продкаў трэба выхоўваць з маленства. Сваёй унутранай культурай бацькі павінны паказваць прыклад сваім дзецям. Кожны маленькі беларус павінен ведаць роднае слова, плённа вывучаць яго. У многім пачатак гэтаму даюць, канешне ж, настаўнікі. На ўроках роднай мовы і літаратуры дзеці адкрываюць цудоўны свет беларускай пісьменнасці, яе адметнасць. Настаўнікі вучаць паважаць мову, любіць яе, шанаваць кнігу і друкаванае слова. Нягледзячы на актыўнае развіццё сучасных электронных носьбітаў інфармацыі, кніга, усё ж такі, не страчвае сваёй актуальнасці, дастойна вытрымлівае канкурэнцыю.

Мова — гэта тое, без чаго не можа жыць ніводны чалавек. Ёсць людзі, якія вельмі любяць, шануюць сваю родную мову, выступаюць у яе абарону. Любяць за тое, што яна прыгожая і мілагучная. За тое, што яна самая найлепшая за ўсе мовы ў свеце… І з гэтым нельга не пагадзіцца.

Мы павінны берагчы нашу мову — нашу спадчыну.

Марыя БУХАВЕЦ, “ЛК”.

Continue Reading

Родная мова душа мая рэферат

Мова — гэта духоўная скарбніца, у якую стагоддзямі людзі ўкладваюць свае набыцця. Не, гэта не грошы, вядома. І гэта нават ні каштоўныя камяні. Гэта іншыя каштоўнасці: меладычныя словы, пявучыя фразы. Словы кахання, дружбы, гневу. Словы навукі і культуры.

А яшчэ разумныя прымаўкі і афарызмы, вострыя прыказкі, трапныя анекдоты, вясёлыя жарты і прымаўкі. А яшчэ пранізлівыя да глыбіні душы вершы, выдатныя песні і мудрыя кнігі.

Якую радасць адчувае чалавек на чужыне, калі чуе роднае слова! Адно доўгачаканае слова здольна вылечыць, падняць баявы дух, ператварыць жыццё ў свята!

Мова, ты чараўнік! Ты здольны зрабіць з незнаёмцаў сяброў. Ты што аб’ядноўвае людзей, робіш народ непераможным ў любых сітуацыях.

Але людзі, абвыкшы кожны дзень карыстацца мовай, часта не цэняць яго. Яны захламляюць мова замежнымі словамі. Пры гэтым са скарбніцы выкідваюць сапраўдныя каштоўнасці векавой мудрасці. Людзі часта пачынаюць шанаваць сваю мову толькі на чужыне.

Калі на родную зямлю прыходзяць захопнікі, яны адразу абмяжоўваюць выкарыстанне роднай мовы. Навошта? Калі няма мовы, няма народа. Яго каштоўнасці забіраюць, а зямлю выкарыстоўваюць новыя гаспадары. Народ без мовы — усё роўна, што чалавек без душы, чалавек без каранёў. Пуста ўнутры ў такога чалавека, ні да чаго ён не прывязаны і ніхто яму не дарог.

Народ без мовы — гэта дом без падмурка. Падзьмуў вецер — і разляцеліся людзі, як цагліны, па свеце.

Мова! Ты душа нашага народа. Ты несмяротная душа, здольная жыць у стагоддзях, у пакаленьнях, пакуль мы клапоцімся пра цябе!

Чытайце подібні дзей

Інформація на сайті охороняється Законам України пра авторські права. Копіювання Матеріалів заборонено

Людзі часта ставяць знак роўнасці паміж мовай і нацыяй. І кажуць, што мова — гэта багацце нацыі, якое ні ў якім разе нельга згубіць або страціць. І калі з твару зямлі знікае мова, то і народ звычайна знікае таксама.

Здавалася б, чаму гэта так? Бо мова — гэта як быццам усяго толькі набор усялякіх выразаў і слоў, якія абслугоўваюць зносіны людзей.

Але агульную мову — гэта вельмі важная рэч, якая аб’ядноўвае людзей адной нацыі. З дапамогай яе людзі не проста маюць зносіны паміж сабой. Яна азначае усё роднае, блізкае, знаёмае.

Мова — сімвал Радзімы, маці і бацькі, продкаў. Мова сімвалізуе таксама родны дом і цяпло дамашняга ачага. Ён скарбніца народнага гумару, народнай мудрасці і перажыванняў многіх людзей. Яго словы захоўваюць у сабе ўсю гісторыю народа, яго летапіс. Бо кожнае новае слова, калі яно з’яўляецца ў мове, азначае нейкую часцінку жыцця народа. А разам яны ўтвараюць яркую мазаіку.

Мова — быццам цэмент, які змацоўвае сцены агульнай народнага дома. А калі людзі аднаго народа перастаюць цікавіцца роднай мовай, то іх агульны дом развальваецца. Знікае многае з таго, што аб’ядноўвае іх.

Калі ж мова развіваецца і становіцца багацей, народ ад гэтага толькі выйграе. Захоўваецца нешта такое, што вельмі важна для кожнага чалавека. Напрыклад, гісторыя народа, пачуццё гонару за Радзіму. За сваё, роднае і непаўторнае.

Чытайце подібні дзей

Інформація на сайті охороняється Законам України пра авторські права. Копіювання Матеріалів заборонено

Внимание, только СЕГОДНЯ!

Родная мова

Решебники, ГДЗ

  • 1 Класс
    • Математика
    • Русский язык
    • Английский язык
    • Информатика
    • Немецкий язык
    • Литература
    • Человек и мир
    • Природоведение
    • Основы здоровья
    • Музыка
    • Окружающий мир
    • Технология
  • 2 Класс
    • Математика
    • Русский язык
    • Белорусский язык
    • Английский язык
    • Информатика
    • Украинский язык
    • Французский язык
    • Немецкий язык
    • Литература
    • Человек и мир
    • Природоведение
    • Основы здоровья
    • Музыка
    • Окружающий мир
    • Технология
    • Испанский язык
  • 3 Класс
    • Математика
    • Русский язык
    • Белорусский язык
    • Английский язык
    • Информатика
    • Украинский язык
    • Французский язык
    • Немецкий язык
    • Литература
    • Человек и мир
    • Музыка
    • Окружающий мир
    • Технология
    • Испанский язык
    • Казахский язык
  • 4 Класс
    • Математика

Мы – часцінка народа, мы – часцінка Радзімы | Актуально

13 ноября 2013 — 10:00

Галоўным прынцыпам патрыятычнага выхавання ў сучасны момант павінна быць пазнанне і ўсведамленне кошту сваёй Малой Радзімы, месца, дзе ўбачылі сонца, зрабілі першыя крокі. Гісторыю нельга пазнаваць толькі праз кнігі.З маленства прывіваецца патрыятызм чалавеку, а найперш у сям’і і ў школе, бо там пачынае фарміравацца светапогляд грамадзяніна. І як неабходна юнаму чалавеку з дня ў дзень адчуваць і разумець непаўторнасць тых мясцін, дзе ён нарадзіўся, дзе вымавіў першае слова, дзе ўпершыню адчуў водар той зямлі, якую называюць Радзімай! Гэтае пачуццё будзе жывіць яго на працягу ўсяго жыцця.

Сапраўды, на нас, асабліва на моладзь, уздзейнічае практычны, рацыянальны час, ствараючы дэфіцыт пачуццяў, культуры. Мы адарваліся ад народных традыцый, ад духоўнай спадчыны. Прыгадаем радкі Экзюперы, калі Маленькі Прынц спытаўся ў кветкі: “Дзе ж людзі?”. І пачуў у адказ: “Іх носіць ветрам. У іх няма каранёў…” Быць без каранёў, не памятаць пераемнасці пакаленняў,  не адчуваць павагі да тых,  хто жыў да нас,  да тых мясцін, дзе нарадзіліся і ўзраслі, не шанаваць і не несці ў сэрцы матчынай мовы – значыць быць безаблічным, не быць сапраўдным грамадзянінам. Народнае, мудрае, спадчыннае – вось што дапаможа маладым душам не проста быць відушчымі, а надзяляе іх неацэнным дарам прадбачання, духоўнасці, грамадзянскасці.

А ўсё гэта пачынаецца з любові да бацькоўскага парога, да матчынай песні, з вывучэння гісторыі народа, спасціжэння яго традыцый. Адной з важнейшых задач сучаснасці з’яўляецца ўсебаковае вывучэнне гісторыі не толькі свайго краю, але і той мясціны, дзе нарадзіўся, рос, рабіў першыя крокі ў сваім жыцці. Жыццё сцвярджае, што патрыятызм пачынаецца з роднага парога, з роднага куточка, з традыцый сваіх бацькоў, якія пераходзілі з аднаго пакалення ў другое, фарміравалі яго светапогляд, выхоў-валі ў ім грамадзянскасць. Але нельга разлічваць на поспех, калі да работы ставіцца фармальна, калі  краязнаўчая работа будзе насіць эпізадычны характар, калі не будзе асабістай зацікаўленасці. Кожны мой вучань павінен мець не толькі яскрава акрэсленую мэту ў жыцці, але і адчуваць сябе запатрабаваным – быць патрыётам Бацькаўшчыны, быць грамадзянінам свайго краю. Выконваць пастаўленую задачу дапамагае пошукавая работа па вывучэнню роднага краю. Безумоўна, трафарэтнасць ніколі не прыводзіць думку да дзеяння, не кранае сэрца і не ўспрымаецца вучнямі надоўга. А вось радасць навучання, жаданы вынік  прыносіць работа па вывучэнню роднага краю. Не раз даводзіцца чуць ад дзяцей: “У падручніках чыталі шмат пра свой край, а вось прыйшлі ў сям’ю… Зусім інакш сталі адносіцца да мінулага”. Абавязкова  зярнятка любові да свайго краю прарасце. Арганізацыя краязнаўчай работы – гэта і ёсць сродак для грамадзянска – патрыятычнага выхавання. Таму неабходна ўсебакова і больш глыбока вывучаць гісторыка – культурную спадчыну свайго краю, а пасля – умела выкарыстоўваць краязнаўчы матэрыял ва ўрочнай і паза-ўрочнай працы з вучнямі.

Поспех спадарожнічае іменна тым, хто не замыкаецца рамкамі ўрока, а хто выходзіць у жыццё. Ініцыятыва, самастойнасць, творчы пошук найбольш ярка і змястоўна праяўляюцца ў вывучэнні краязнаўчага матэрыялу. Выкарыстанне мясцовага матэрыялу спрыяе выхаванню  ў вучняў не Івана-няпомніка, а чалавека з паважлівым стаўленнем да свайго роду, свайго “маленькага” краю. Народнае, мудрае, спадчыннае – вось што ў першую чаргу робіць дзяцей не проста відушчымі, а надзяляе іх неацэнным дарам духоўнасці, фарміруе светапогляд грамадзяніна.  Краязнаўчая работа – гэта і ёсць ключ да поспеху, ключ да выхавання патрыятызму, ключ да выхавання грамадзяніна. Кожны ўрок і выхаваўчая гадзіна, на якіх выкарыстоўваецца мясцовы матэрыял, дае вучням не толькі пэўную суму ведаў, але садзейнічае фарміраванню асобы, выхоўвае высокія маральныя якасці, дапамагае далучыцца да тых каранёў, якімі і цяпер жыве наш народ. Дзяцей  хвалююць іх карані, мінулае, памяць пра сваіх продкаў, як тыя жылі, як працавалі. Ідэю пераемнай сувязі пакаленняў адлюстроўваюць яны ў сваіх радаводах.

Дзесяткі радаводаў напісаны ў форме сачыненняў і ў выглядзе картаў-схемаў.  Упэўнена, што пра маіх  дзяцей ніхто ніколі не скажа, што іх “носіць ветрам па свеце”, што ў іх няма каранёў.Упэўнена таксама і ў тым, што зло добра пачувае сябе там, дзе людзі забываюць сваё мінулае, дзе людзі не дбаюць пра сённяшняе, дзе людзі не клапоцяцца пра будучае, не цікавяцца сваімі каранямі. А ў нашым краі шмат мясцовага матэрыялу, які дапамагае  ў тым, каб мае вучні задумаліся, адшукалі, паразважалі, прыйшлі да пэўнай высновы. Таму і вядзецца з вучнямі  даследчая работа па вывучэнню Гудзевіцкага краю, у ходзе якой дзеці задумаліся: няўжо знакамітасці жывуць дзесьці там…Далека за межамі іх краю…І так прывыклі лічыць усе. Але няўжо наш знакаміты Гудзевіцкі край, пра які ведаюць далёка за межамі краіны, не мае такіх людзей, якія таксама могуць быць вядомымі? Яны  паставілі перад сабой мэту: чаго б гэта ім  не стала, даведацца, адшукаць такіх людзей. Свой пошук яны скіравалі  на звычайнага вучня нашай школы Дзіму Іваноўскага. Дзеці даказалі сабе і ўсім, што:

– па-першае, пра нашага былога вучня цяпер ведае і ганарыцца ўся акруга, уся Гудзевіцкая зямля, уся Гродзеншчына, ён праславіў БЕЛАРУСЬ ва ЎСІМ СВЕЦЕ;– па-другое, матэрыялы даследчай  работы можна выкарыстоўваць у пазакласнай рабоце, на ўроках мовы і літаратуры, гісторыі,  выяўленчага мастацтва, у мясцовай мастацкай школе. Такую працу дзеці будуць заўсёды шанаваць, яна будзе іх арганічнаю часткаю душы.

 Вялікая ўвага надаецца выхаванню гонару за сваю мову. Такія мерапрыемствы, як “Мы – эрудыты”, свята “На беларускай зямлі – у роднай хаце”, гасцёўня “Кожны з нас прыпасае Радзімы куток, каб да старасці чэрпаць адтуль успаміны” і іншыя  на аснове сабранага мясцовага матэрыялу, з удзелам вядомых людзей нашага рэгіёну дазваляюць прыйсці  да высновы, што мова – душа народа. Гэта самая істотная прыкмета ў вызначэнні сутнасці нацыі. Таму і параўноўваем нашу мову з самай таямнічай часткаю натуры, такой таямнічаю, як Гудзевіцкая зямля, якая не з кожным падзеліцца сваімі сакрэтамі, не кожнаму раскрые свае таямніцы. Але гэта цудоўная зямля. Хочацца зазначыць, што вучні вельмі ахвотна спяваюць, танцуюць, знаёмяцца з мясцовымі абрадамі, актыўна ўдзельнічаюць у фестывалях беларускай народнай песні і танца.

Усё гэта дае свой плён, даказвае, што мы – народ з багатай старажытнай культурай. Яшчэ больш акрылілі мяне словы адной вучаніцы, якая выказала такую думку: выплысці з віру безгаспадарчасці, бескультур’я зможа толькі той, хто будзе трымацца за духоўную спадчыну, як за выратавальны круг. Мяне  радуе тое, што я сумела ў сваіх вучняў  абудзіць цікавасць да гісторыі свайго роднага краю, свайго народа, яго традыцый. Адказваючы на  пытанне: ”Што такое патрыятызм?”, вучні робяць выснову – гэта павага да мінулага свайго краю, гонар за сучаснае і клопат аб будучым. Клопат аб тым, каб родная Беларусь на доўгія гады заставалася моцнай, квітнеючай дзяржавай. Такі адказ дзяцей –  гэта і ёсць плён маёй  працы.

Задача выхавання патрыятызму і грамадзянскасці ў навучэнцаў была актуальнай і будзе актуальнай ва ўсе часы існавання сістэмы адукацыі, ва ўсе часы існавання  дзяржаўнасці. Менавіта яна дае магчымасць выкарыстання  для  сябе  і  краіны   гістарычнага   вопыту  народа, калі можна ўзяць з мінулага ўсё патрэбнае для вырашэння сённяшніх задач, калі можна забяспечыць сувязь пакаленняў і падтрымаць пераемнасць у захаванні гісторыка-культурных каштоўнасцей грамадства. Спачатку вучні павінны стаць сапраўднымі беларусамі, якія ведаюць родны край, яго мінулае і сённяшні стан. А  без апоры на свае карані, я ў гэтым упэўнена,  зрабіць гэта будзе немагчыма. Вось кола і замыкаецца.

Н. СЛАВУТА, настаўнік беларускай мовы і літаратуры вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі ДУА «Гудзевіцкая гімназія»

На здымках: гэтым летам каля Гудзевіцкай гімназіі быў праведзены этнафестываль «Вандроўка ў этнаказку». Гудзевіцкія рабяты змаглі ўбачыць багацце народнай культуры, самі паўдзельнічаць у розных мерапрыемствах; Гудзевіцкая хатка як сімвал нашай даўніны.Фота С. ЗВЯРОВІЧА


Перепечатка материалов допускается с письменного разрешения «учреждение «Редакция газеты «Зара над Нёманам».


Назад

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *